Першыя жадаючыя маглі запісацца ў студэнцкі атрад на сустрэчы з камандзірамі і камісарамі педагагічных, сэрвісных, вытворчых і будаўнічых студэнцкіх атрадаў, якія працавалі ў трэцім працоўным семестры - 2021.
У першую чаргу сустрэча была арганізавана для таго, каб студэнты маглі падзяліцца сваімі ўражаннямі і выказаць пажаданні з нагоды арганізацыі працы студатрадаўскага руху. Як адзначыў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько, да студэнтаў заўсёды прыслухоўваюцца і робяць усё, каб праца праходзіла ў камфортных умовах. У гэтым годзе ў арганізацыях і на прадпрыемствах горада, вобласці, краіны і нават замежжа працаваў 591 чалавек у складзе 44 студэнцкіх атрадаў.
Актыўны дыялог паклаў пачатак падрыхтоўчай працы да новага працоўнага семестра. Штогод ажыццяўляецца сур'ёзная папярэдняя праца, якая дазваляе даць дзецям пуцёўку ў прадуктыўнае лета.