Па выніках спаборніцтваў сярод маладых прафесіяналаў краін еўразійскай прасторы Анастасія Маляеўская заняла 3 месца ў намінацыі «Графічны дызайн».
Анастасія Маляеўская прадстаўляла на чэмпіянаце Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які яна паспяхова скончыла ў 2020 годзе. Яе кіраўніком і экспертам чэмпіянату выступіла Алена Пракопчык-Беляцкая.
Размеркаваны Еўразійскі чэмпіянат па стандартах WorldSkills 2021 адбыўся ў рамках падрыхтоўкі да сусветных спаборніцтваў, якія, як плануецца, пройдуць у Шанхаі.