У суботу, 16 кастрычніка, адбыўся дабрачынны візіт у Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Пышкі.
З 30 верасня па 6 кастрычніка валанцёры юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы праводзілі акцыю «Тыдзень дабра». У некалькіх карпусах Купалаўскага ўніверсітэта былі арганізаваны пункты збору, дзе неабыякавыя людзі маглі пакінуць сродкі гігіены і побыту, а таксама прысмакі жыхарам дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Арганізатарамі дабрачыннага мерапрыемства выступілі атрады юрыдычнага факультэта пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Таццяны Коўчун і старэйшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Максіма Дудко. Акцыя была прымеркавана да Дня пажылых людзей.