Прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці і рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва адказвалі на пытанні грамадзян у рамках тэмы «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнэсу».
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытай прыёмнай, дзе любы жадаючы прадпрымальнік мог атрымаць прафесійную кансультацыю. На пытанні адказвалі прадстаўнікі органаў улады, пракуратуры і падатковай інспекцыі.
Зусім невыпадкова, што адзіны дзень прыёму адбыўся на базе Тэхнапарка. Тут створаны ўсе ўмовы для правядзення мерапрыемстваў рознага ўзроўню.
- Тэхнапарк валодае магутнай тэхналагічнай базай, і тут можна правесці любую сустрэчу. Неўзабаве нашы магчымасці пашырацца. Набліжаецца здача ў эксплуатацыю другой чаргі Тэхнапарка. А гэта значыць, што запрацуе новая канферэнц-зала, разлічаная на сто чалавек. У распараджэнні ўдзельнікаў мерапрыемстваў будуць сучасныя сродкі тэлекамунікацый, вялікі экран, а таксама магчымасць сінхроннага перакладу адначасова на 4 мовы. Несумненна, гэтая пляцоўка стане адной з вядучых у Гродна, - распавёў дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Васілевіч.
Дарэчы, адна з асноўных накірункаў працы ў бягучай пяцігодцы - развіццё рэгіёнаў. І тэхнапаркі - гэта адна з апорных кропак эканамічнага ўдасканалення на месцах. У Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуюцца інавацыйныя праекты і генеруюцца прарыўныя ідэі. І што характэрна, да гэтага працэсу актыўна прыцягваецца моладзь. У спісе рэзідэнтаў Тэхнапарка нямала студэнтаў, якія развіваюць паспяховыя стартапы. З уводам у эксплуатацыю другой чаргі Тэхнапарк выйдзе на зусім новы ўзровень. У распараджэнні прадпрымальнікаў апынуцца 6500 квадратных метраў, 16 вытворчых і офісных памяшканняў, выставачная зала, зоны каворкінгу.
Тэхнапарк пачаў сваю гісторыю ў 2017 годзе на базе РУП «ВНВЦ «Тэхналаб», заснавальнікам якога з'яўляецца ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2018 годзе была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Тэхнапарка плошчай каля 1000 квадратных метраў. З тых часоў прадпрыемства толькі нарошчвае свае магутнасці.