Заняткі ў школе пройдуць з 1 да 3 лістапада ў юрыдычнай клініцы факультэта. Школа будзе адкрытая для навучэнцаў 10-11-ых класаў. Прыняць у ёй удзел можна вочна і дыстанцыйна. Па выніках восеньскай школы ўсе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат, а пераможцы - дыпломы.
Школьнікі прымуць удзел у майстар-класах, трэнінгах, дзелавых гульнях. Пабываюць на экскурсіі ў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі, прымуць удзел у рабоце імправізаванай пляцоўкі "Game-Session" па аглядзе месца здарэння. Таксама прымуць удзел у юрыдычных батлах і квэстах.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.