28 кастрычніка 2021 года ў Купалаўскім універсітэце адбыўся адборачны тур XX Міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2021».
У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 9 купалаўцаў.
Паслядоўнасць выступленняў канкурсантаў вызначалася лёсаваннем, а сам конкурс праходзіў у тры этапы. Першы этап - конкурс "Парад выступоўцаў", у якім кожны з удзельнікаў прадстаўляў свой рытарычны дэвіз. Другі этап - "Выканальніцкі конкурс" - вымаўленне прамовы "Свет вачыма маладога чалавека". Трэці этап - конкурс "Візітная картка", у якім канкурсанты прэзентавалі сябе і свае дасягненні. Купалаўцы, якія прадстаўляюць далёкае замежжа, выступілі з расповедам пра сваю краіну, яе норавы і звычаі.
Па выніках аратарскіх спаборніцтваў пераможцамі адборачнага тура ХХ Міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2021» сталі студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну Рэгіна Рылава і Андонга Олембе Грас, студэнтка факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Міхаіл Лобач. Дыпломам III ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Вера Мартынава.
Таксама былі вызначаны пераможцы ў намінацыях.
"За дыялагічнасць выступлення" – навучэнка Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Канюк.
"За арыгінальнасць падачы матэрыялу" - студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Шао Ланьцзюнь.
"За артыстызм і эмацыйнасць выступлення" – навучэнка Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Шапель.
«Самы харызматычны аратар» – студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алеся Кашнікава.
“За шчырасць выканання” – студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Размысл.
Канкурсанты адборачнага тура былі адзначаны дыпломамі і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Пераможцы прадставяць наш універсітэт на ХХ Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній-2021", які пройдзе ў маі 2022 года ў Мінску ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.