Семінар праводзіцца другі год з мэтай аказання інфармацыйнай і метадычнай дапамогі работнікам універсітэта, занятым у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Галоўнай тэмай першага занятку ў рамках семінара стала вакцынацыя ад каранавіруса і віруса грыпу. Запрошаным дакладчыкам стала загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Лілія Міклаш.
Удзельнікі семінара мелі магчымасць удакладніць хвалюючыя пытанні, звязаныя з вакцынацыяй. Таксама спецыяліст растлумачыла, як лепш асвятляць прывівачную кампанію для студэнтаў, як правільна весці інфармацыйную работу.
Нагадваем, што прывівачная кампанія ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца. Зрабіць прышчэпку можна ў здраўпункце ўніверсітэта па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23-109. Час працы: з 9.00 да 18.00.
Таксама сумесна з гарадской паліклінікай №1 працуюць выязныя пункты вакцынацыі на факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта.