Пад кіраўніцтвам кафедры рамана-германскай філалогіі і кафедры замежных моў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы з 1 па 30 верасня 2015 года ў рамках маладзёжнага конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» студэнты-купалаўцы падрыхтавалі і правялі пяць акцый.
Конкурс з'яўляецца часткай праекта «Школьнікі і студэнты - лідары рэгіянальных ініцыятываў у інтарэсах ўстойлівага развіцця», які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмы МАТРА-Беларусь Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Удзельнікамі конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» сталі 33 каманды, у склад якіх увайшлі школьнікі, навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі і студэнты ВНУ Беларусі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў прадстаўлены пяццю ініцыятыўнымі групамі студэнтаў філалагічнага , юрыдычнага, педагагічнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну. Купалаўцы правялі пяць наступных мерапрыемстваў:
акцыя «Школа №15 - тэрыторыя талерантнасці», накіраваная на стварэнне ў школе талерантнага асяроддзя на аснове каштоўнасцяў шматнацыянальнага беларускага грамадства, грамадзянскай ідэнтычнасці і культурнай самасвядомасці, прынцыпаў захавання правоў і свабод чалавека, а таксама на фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўстаноўкі на пазітыўнае ўспрыманне этнічнай і канфесійнай разнастайнасці, цікавасці да іншых культур;
акцыя «Памятаючы мінулае, моладзь глядзіць у будучыню», мэта якой - пазнаёміць старшакласнікаў СШ № 28 г. Гродна з ваенным мінулым роднага горада, з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і расказаць аб іх лёсах;
акцыя «Дзеці малююць горад ўстойлівай будучыні», падчас якой студэнты правялі для юных гарадзенцаў майстар-класы па маляванні і разам адлюстравалі горад ўстойлівай будучыні;
акцыя «Устойлівае развіццё вачыма студэнтаў праз прызму законаў», у рамках якой студэнты і выкладчыкі нашай ВНУ выступілі «законатворцамі будучыні» і звярнуліся да праблемы ўстойлівага развіцця;
акцыя «Падары добры настрой аднаму», падчас якой студэнты падарылі мінакам рознакаляровыя шары з пажаданнямі дабра, любові і радасці.
Мерапрыемствы падобнага роду спрыяюць асобаснаму росту, самаразвіццю, самарэалізацыі, самаактуалізацыі ўсіх удзельнікаў.
Па выніках конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» на рэспубліканскім узроўні толькі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы атрымаў ганаровы сертыфікат удзельніка за актыўнасць студэнтаў.
У далейшым плануецца стварэнне сумесных праектаў паміж факультэтамі нашай ВНУ і дабрачыннымі фондамі г. Гродна.
Педагагічнае суправаджэнне падчас конкурсу аказалі загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі Надзея Іванаўна Уласюк, дацэнты кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Васільеўна Адамовіч і Аксана Іванаўна Кавальчук, старшыя выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Алена Мікалаеўна Джух і Жанна Яўгеньеўна Саліта, старшы выкладчык кафедры замежных моў Алена Генадзьеўна Сеніна.
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы конкурса были награждены сертификатами участников
- Акция «Школа №15 – территория толерантности» студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Акция «Школа №15 – территория толерантности» студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Акция «Помня прошлое, молодежь смотрит в будущее» студентов ГрГУ имени Янки Купалы в СШ № 28 г. Гродно
- Акция «Устойчивое развитие глазами студентов через призму законов» студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Участники акций в рамках молодежного конкурса «Цели устойчивого развития: думай и действуй» – студенты ГрГУ имени Янки Купалы
- Акция «Дети рисуют город устойчивого будущего» студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Акция «Дети рисуют город устойчивого будущего» студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Педагогическое сопровождение во время конкурса оказали преподаватели кафедры романо-германской филологии и кафедры иностранных языков ГрГУ имени Янки Купалы