9-10 лістапада ў анлайн-фармаце ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце эканомікі і кіравання прайшоў IX Экалагічны кубак. Конкурс закліканы звярнуць увагу на пытанні аховы навакольнага асяроддзя і арганізаваць актыўнае абмеркаванне экалагічных праблем у студэнцкім, экспертным і грамадскім асяроддзі.
Сярод удзельнікаў экакубка былі прадстаўнікі расійскіх устаноў вышэйшай адукацыі, каманда Міжнароднага ўніверсітэта інавацыйных тэхналогій з Кіргізскай Рэспублікі, а таксама Міждзяржаўнай адукацыйнай установы "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" і дзве каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – факультэта біялогіі і экалогіі і інжынерна-будаўнічага факультэта. Па выніках кубка каманда факультэта біялогіі і экалогіі "Купалаўцы" была прызнана лепшай іх 13 каманд удзельніц.
У першы дзень міжвузаўскага Экалагічнага кубка каманды прадставілі на суд журы праекты ў фармаце дамашняга задання. Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавалі праект на тэму “Развіццё якаснага азелянення тэрыторыі гарадскога парка ў цэнтральнай частцы горада Гродна”. Пры ацэнцы праектаў асноўнымі крытэрыямі былі актуальнасць і значнасць распрацоўкі, якасць прапрацаванасці праекта і эфектыўнасць эканамічных выдаткаў. Праект Купалаўцаў быў высока ацэнены журы конкурсу за навуковы складнік, эканамічнае абгрунтаванне і канкрэтныя мерапрыемствы па яго рэалізацыі.
У другі дзень конкурсу ўдзельнікі каманд прайшлі інтэлектуальную гульню "Экалогіка" ў фармаце індывідуальнага інтэрнэт-тэставання на платформе Moodle. Усе ўдзельнікі каманды павінны былі адказаць на 30 пытанняў за 40 хвілін. А таксама да старту асноўных выпрабаванняў экакубка неабходна было правесці лакальную экалагічную акцыю "Экабатл" і стварыць відэаролік на тэму "Камфортнае гарадское асяроддзе".
У яе складзе Каманды “Купалаўцы” былі магістрант і студэнты факультэта біялогіі і экалогіі нашага ўніверсітэта –Яраслава Сапач, Лізавета Багданава, Юлія Юшкевіч, Алена Амшэй, Мікіта Бруяка, Ганна Дабрынец і Вадзім Гунько. Кіраўнік каманды - старшы выкладчык кафедры экалогіі Алена Самусік.
Міжнародны міжвузаўскі Экалагічны кубак-2021 арганізаваны пры падтрымцы Камітэта аховы навакольнага асяроддзя Дэпартамента энергетыкі, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі Новасібірска, Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Новасібірскай вобласці, ФДБУ «Цэнтр лабараторнага аналізу і тэхнічных вымярэнняў па СФА "Экалогія Сібіры", ТАА "Гід".