Мерапрыемства было прысвечана прафілактыцы супрацьпраўных паводзін. Да яго далучыліся ў анлайн-фармаце больш за 200 Купалаўцаў усіх факультэтаў універсітэта.
Анлайн-круглы стол прайшоў у рамках рэалізацыі праекта "Школа прававой асветы". Спікерамі на мерапрыемстве выступілі начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік і старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Крупіца.
Удзельнікі семінара атрымалі каштоўную прававую інфармацыю і даведаліся больш пра правапарушэнні і адказнасць, якая пагражае пры іх учыненні. Таксама ў купалаўцаў была магчымасць задаць пытанні праваахоўнікам і высветліць для сябе незразумелыя моманты. Акрамя таго ўдзельнікі круглага стала даведаліся аб тым, як на гэты момант ідуць справы з дарожнай бяспекай і ўзроўнем правапарадку ў вобласці.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўніверсітэта.