90 выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта прыступілі да стварэння лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў па 83 навучальных дысцыплінах на адукацыйнай платформе ўніверсітэта.
Першы навучальны семінар па распрацоўцы ЦУМК адбыўся ў анлайн фармаце 16 лістапада.
– Развіццё лічбавага адукацыйнага асяроддзя ўніверсітэта стварае ўмовы для фарміравання новых адукацыйных кампетэнцый супрацоўнікаў і студэнтаў, што будзе садзейнічаць адкрыццю новых магчымасцей для станаўлення паспяховай прафесійнай кар'еры будучых спецыялістаў, – адзначыў прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых. - Распрацоўка лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў - гэта наступны крок у трансфармацыі вучэбна-метадычных матэрыялаў, пераход ад электроннага прадстаўлення навучальных матэрыялаў да лічбавага.
Як адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй, пераўтварэнне прадстаўлення навучальных матэрыялаў непарыўна звязана з пераўтварэннем яго зместу.
- Ужыванне магчымасцяў лічбавых тэхналогій павінна праходзіць з максімальнай эфектыўнасцю. Асновай для пабудовы сучасных методык і стратэгій навучання з'яўляецца лічбавая дыдактыка.
Мадэратарамі навучальнага семінара выступілі начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Дар'я Шпак і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга, якія ў бінарнай форме вызначылі асноўныя адметныя асаблівасці ЭУМК і ЦУМК і прэзентавалі бачанне ЦУМК на адукацыйнай платформе універсітэта на падставе LMS Moodle версіі 3.9.
Відэазапіс першай сустрэчы даступны на youtube-канале вучэбна-метадычнага кіравання UMU GRSU.
Рэгістрацыя для распрацоўшчыкаў ЦУМК будзе даступная да 19.11.2021 па спасылцы.
Другі семінар адбудзецца 19.11.2021 у 1505. Спасылка для падлучэння да анлайн-семінара ў ZOOM.
З праграмай навучальных семінараў можна азнаёміцца тут.