Будучыя выхадныя для купалаўцаў стануць па-сапраўднаму спартовымі! Адбудуцца батлы, у якіх рабяты пазмагаюцца за званне лепшых. Падтрымаем нашых студэнтаў. Расклад глядзіце ніжэй.
Субота, 20 лістапада
У спартыўнай зале №2 (вул. Захарава, 32) адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" - "Камунальнік -МДУ-2" (г.Магілёў). Пачатак у 15.00.
У Брэсце пройдзе гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "ЦАР Вікторыя" - "Гродна 93-ГрДУ". Пачатак у 15.00. У гэтым жа горадзе адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе А "Прыбужжа" (г.Брэст) - "Камунальнік-ГрДУ". Час будзе вядомы пазней.
Нядзеля, 21 лістапада
У спартыўнай зале №2 (вул. Захарава, 32) адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" - "Кацюша" (г. Орша). Пачатак у 09:00, а ў 14.00 адбудзецца гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ" - "Мінск-Юні" (г. Мінск).
У Віцебску адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "ФК Віцебск" (г.Віцебск) - "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак а 14:00.