На мяжу адправіліся валанцёры з веданнем замежных моў, каб дапамагчы наладзіць камунікацыю паміж бежанцамі і тымі, хто аказвае ім дапамогу.
Валанцёры заступаюць на змену штодня ўжо тыдзень нягледзячы на стомленасць і ўмовы надвор'я. Студэнты адзначаюць, што працаваць няпроста, але разам з гэтым яны атрымліваюць каласальны досвед і могуць быць карыснымі. На дадзены момант бежанцаў размясцілі ў ТЛЦ, зараз там знаходзяцца каля дзвюх тысяч чалавек. Толькі адзінкі з іх ведаюць рускую мову, частка можа размаўляць на англійскай. У замежнікаў своеасаблівы дыялект, часам перавод праходзіць некалькі ў этапаў, расказваюць валанцёры. Бежанец, які ведае англійскую, перакладае просьбу свайго таварыша з яго роднай мовы, а затым ужо купалаўцы перакладаюць яе на рускую.
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Крысціна Макаўчык расказала, што падахвоцілася сама аказваць дапамогу, калі даведалася пра тое, што адбываецца на мяжы. Аднакурсніца Крысціны Дыяна Касьян адзначае, што вельмі важна правільна данесці просьбу, не сказіць сэнс сказаных слоў. Дапамога валанцёраў патрэбная ў самых розных сітуацыях. У вырашэнні бытавых пытанняў, ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, пры аказанні медыцынскай дапамогі, пры закупцы прадуктаў у аўтакраме. Дзяўчаты адзначылі, што ніколькі не пашкадавалі аб тым, што вырашылі адправіцца на мяжу.
Пра сваю працу валанцёрам больш падрабязна расказала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Карына Дорутава:
- Заўсёды хацела дапамагаць людзям, душа ляжыць да дабрачыннасці, таму я працую на мяжы. Многія адгаворвалі ад гэтага, казалі, што людзі тут дзікія і будзе вельмі небяспечна. Але гэта не так, усе ветліва звяртаюцца, няма ніякага грубіянства. За дні валанцёрскай дзейнасці выконвала розную працу, дапамагала на "хуткай", следчаму камітэту. Да медыкаў у асноўным людзі звяртаюцца з пераахаладжэннем, але ёсць і людзі з хранічнымі захворваннямі. А следчыя распытваюць людзей аб тым, у якіх умовах яны правялі дні на мяжы.
Сярод купалаўцаў-валанцёраў не толькі беларусы. Дапамагчы ў наладжванні камунікацыі выклікалася студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Лачын Таганава. Акрамя англійскай дзяўчына валодае персідскай і турэцкай мовамі, што значна дапамагае ў зносінах.
На працягу ўсіх дзён працу студэнтаў-валанцёраў курыруе кіраўнік Валанцёрскага цэнтру Валянціна Есіна. Штодзень яна адпраўляецца на мяжу разам з рабятамі.