Слухачоў пазнаёмілі са структурай ЦУМК і інтэрактыўным элементам H5P, які дазваляе ствараць разнастайныя мультымедыйныя навучальныя матэрыялы.
Распрацоўка лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў пабудавана на прынцыпах інтэрактыўнасці, гнуткасці, адаптыўнасці і мультымедыйнасці. Убудаваныя функцыі лічбавай адукацыйнай платформы на аснове LMS Moodle 3.9 пашыраюць магчымасці прэзентацыі навучальнага кантэнту і інтэрактыўнага ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў, садзейнічаюць інтэнсіфікацыі самастойнай работы студэнтаў і іх уцягнутасці ў адукацыйную дзейнасць.
Мадэратарамі анлайн семінара выступілі Дар'я Шпак, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі, і Алег Каляга, загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый.
На лічбавай платформе для распрацоўшчыкаў ЦУМК створаны даведачны сэрвіс, дзе размешчана інфармацыя аб дадатковых кансультацыях па распрацоўцы ЦУМК, запісы навучальных семінараў, інструкцыі па працы з навучальнымі элементамі Moodle.
Звяртаем увагу, што тэма праектавання лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў адлюстравана ў тэматычным нумары электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Відэазапіс другой анлайн-сустрэчы даступная на YouTube-канале вучэбна-метадычнага ўпраўлення.
З праграмай навучальных семінараў можна пазнаёміцца тут.