У інтэрнатах студэнцкага гарадка ў рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі прафілактычныя трэнінг «Кідай курыць і жыві доўга…» і акцыю «Дым, які нясе здароўе…».
У рамках дадзеных мерапрыемстваў праводзілася апытанне "Зрабі свой выбар - курэнне або здароўе". Кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйны буклет і змог пакінуць свой голас супраць курэння на стэндзе.
На трэнінгу студэнты выконвалі розныя заданні, накіраваныя на прафілактыку і карэкцыю паводзін, якія прыводзяць да курэння. Ключавымі момантамі сустрэч былі дадзеныя аб шкодзе курэння, прадстаўленыя спікерамі. Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі ўплыў курэння на здароўе асобы. Таксама яны пагаварылі аб ролі аднагодкаў, бацькоў і сродкаў масавай інфармацыі ў фармаванні згубнай звычкі.
Неабходна адзначыць, што такія групавыя формы працы з'яўляюцца эфектыўным сродкам прапаганды здаровага ладу сярод студэнцкай моладзі.