Вочны этап алімпіяды па журналістыцы адбыўся 27 лістапада 2021 г. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.
Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра журналістыкі, якая сабрала навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў не толькі Гродзеншчыны, але і Брэстчыны.
Алімпіяда па журналістыцы традыцыйна праходзіла ў два этапы. Завочны тур прадугледжваў навучальнае і кантрольнае тэсціраванне, вочны - напісанне сачынення і вуснае выступленне. У гэтым годзе ў другі этап алімпіяды прайшлі 30 удзельнікаў.
Пераможцам алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я"-2021 стала вучаніца 11 класа ДУА "Гродзенская гарадская гімназія" Анастасія Кісель, якая набрала 427 балаў з 500 магчымых.
Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны навучэнка 11 класа ДУА "Гімназія № 7 г. Гродна" Лізавета Хлебус і вучаніца 11 класа ДУА "Ружанская сярэдняя школа" Марыя Паўловіч.
Дыпломы ІІІ ступені атрымалі вучаніца 9 класа Ганна Юшкевіч і навучэнка 10 класа Ангеліна Базарава.
Пераможцам у намінацыі "Лепшы завочны этап" стала Ангеліна Лошка, вучаніца 10 класа ДУА "Гімназія №1 г. Ліда", у намінацыі "Лепшае эсэ" ўзнагароджаны навучэнцы 11 класа Арсеній Губін і Валерыя Цвік, дыпломы пераможцаў у намінацыі "Лепшае вуснае выступленне" атрымалі Валерыя Седнева, вучаніца 9 класа, і Анастасія Зімянкова, навучэнка 10 класа.
Пасля спаборніцкай часткі рабятам прапанавалі майстар-клас ад студэнтаў кафедры журналістыкі, якія прэзентавалі свае праекты.
Па выніках алімпіяды ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Удзельнікі, якія атрымалі дыпломы за 1, 2 ці 3 месцы пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы маюць пераважнае права пры роўнай колькасці балаў пры залічэнні на спецыяльнасць «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя».
Як адзначаюць арганізатары, удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне журналістыкі, а таксама прадэманстравалі свой кругагляд і эрудыцыю.