Інтэлектуальны турнір, арганізаваны праектам "Зялёны ўніверсітэт", прайшоў 1 снежня.
Удзел у віктарыне прынялі 5 каманд Купалаўскага ўніверсітэта: каманда грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", каманда валанцёрскага атрада "Добрае сэрца", каманда Студэнцкага самакіравання, каманда Цэнтра студэнцкіх ініцыятыў, а таксама каманда Прафкама студэнтаў.
Рабяты адказвалі на розныя пытанні з вобласці экалогіі. Сустракаліся як лёгкія пытанні на логіку, так і каверзныя факты, якія заблытвалі студэнтаў.
Перамогу ў віктарыне атрымала каманда валанцёрскага атрада "Добрае сэрца", набраўшы найбольшую колькасць правільных адказаў. Віншуем рабят з перамогай!