Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько прымаюць удзел у выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанага пытанням арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пасяджэнне праходзіць на базе УА "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі".
У пасяджэнні ў фармаце анлайн прымаюць таксама ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сярод запрошаных - прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў; кіраўнікі структурных падраздзяленняў абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі; работнікі структурных падраздзяленняў апарата Міністэрства адукацыі; рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі; дырэктары філіялаў устаноў вышэйшай адукацыі; дырэктара ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з выставай "Сучасныя тэхналогіі выхавання ў сістэме прафесійнай адукацыі".