За два дні Ірына Фёдараўна сустрэлася са студэнтамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, інжынерна-будаўнічага факультэта, юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі.
Галоўная задача сустрэч - весці прамы дыялог са студэнтамі, даць ім магчымасць пагутарыць з рэктарам напрамую, быць пачутымі. Студэнтаў цікавіць шмат, ад прыватных праблем, якія тычацца толькі факультэта, так і больш глабальныя пытанні. Напрыклад, студэнты цікавіліся, ці будуць яшчэ праходзіць ва ўніверсітэце донарскія акцыі і ці ўплывае на здачу крыві вакцынацыя. Рабяты неаднаразова цікавіліся меркаваннем Ірыны Фёдараўны аб будучыні сістэмы адукацыі нашай краіны.
Адно з самых папулярных пытанняў датычыцца мабільнай версіі адукацыйнага партала. Студэнты наракалі на тое, што на платформе Android ён працуе спраўна, а вось на iOS не. Рабяты спыталі, ці будзе ў будучыні вырашанае гэтае пытанне.
- Нажаль, тая платформа, на якой працуе наш адукацыйны партал, не падтрымлівае фармат iOS. Мы разглядалі іншыя платформы, але нам ставілі ўмову - усе дадзеныя будуць знаходзіцца на серверах кампаній-распрацоўшчыкаў. Гэта значыць уся інфармацыя аб нашых студэнтах захоўвалася б не ў нас на серверы, як зараз, а на іншым рэсурсе. Сітуацыя, якая склалася, падштурхнула да пошуку рашэння, і яго прапанаваў наш студэнт, Павел Раманец. Ён рэзідэнт навукова-тэхналагічнага парку і са сваёй камандай распрацаваў мабільны дадатак, які дазволіць атрымаць доступ да шматлікіх функцый адукацыйнага партала як на Android, так і на iOS, - растлумачыла рэктар.
Акрамя таго, у ходзе сустрэчы былі ўзняты пытанні вакцынацыі і важнасці клопату аб сабе і сваіх блізкіх. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сесію. Ірына Фёдараўна звярнула ўвагу на асаблівую важнасць зваротнай сувязі ад студэнтаў.
– Ва ўніверсітэце праходзіць нямала апытанняў, у тым ліку і «Выкладчык вачыма студэнтаў», якое праводзіцца пасля кожнай сесіі. Апытанне, якое робіцца не для галачкі, нам сапраўды важна ваша меркаванне. Усе вашыя адказы акумулююцца і аналізуюцца. Толькі сумеснымі намаганнямі, слухаючы адзін аднаго, можна зрабіць жыццё ва ўніверсітэце лепшым, цікавым і насычаным, – адзначыла Ірына Кітурка.
Сустрэчы з рэктарам працягнуцца да канца тыдня, заўтра да дыялогу запрашаюцца студэнты педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры.