З 6 па 11 снежня ў Беларусі праходзіў XXIII Рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў, які адбыўся на бязі Мінскага абласнога інстытута развіцця. У матэматычных бітвах прынялі ўдзел 12 каманд.
Загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Карлюкова прыняла ўдзел у рабоце журы XXIII Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў.
Спаборніцтвы праходзілі ў анлайн-фармаце. Юныя матэматыкі спаборнічалі ва ўменні вырашаць даследчыя задачы, наглядна прадстаўлялі атрыманыя вынікі, аргументавана адстойвалі свой пункт гледжання ў публічных дыскусіях. Турнір праходзіў у выглядзе паслядоўных матэматычных баёў, у якіх каманды па чарзе дакладвалі свае даследаванні па прапанаваных заданнях, а таксама выступалі ў ролі апанентаў для іншых удзельнікаў.
Даведачна
У 2018 годзе зборная каманда Гродзенскай вобласці на XX Рэспубліканскім турніры юных матэматыкаў была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Усе члены каманды Гродзенскай вобласці чатыры гады займаліся на курсах «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У 2019 годзе каманда "Квант" гімназіі № 3 горада Гродна на XXI Рэспубліканскім турніры юных матэматыкаў была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. У склад каманды «Квант» увайшлі два слухачы падрыхтоўчых курсаў «Алімп» факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Трэнерамі каманд выступалі загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова, спецыяліст кафедры СТДА факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Казлоўская, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Хомбак, настаўнікі гімназіі №3 горада Гродна Яўген Разумаў.
Кафедра сучасных тэхналогій давузаўскай адукацыі штогод пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскай вобласці на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць Гродзенскі Турнір юных матэматыкаў – малодшая ліга (5-7 клас). У 2022 годзе такі турнір пройдзе сёмы раз.