Гульні чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь пройдуць 18, 19 і 21 снежня.
18 снежня 2021 года ў Мінску адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "Педуніверсітэт" (Мінск) - "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак а 14-й гадзіне. Таксама ў суботу ў спорткомплексе "Вікторыя" па вуліцы Гагарына 18/1 у Гродне адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "УУС-Дынама-Юні" (г. Гродна) - "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак а 12-й гадзіне. 18 снежня яшчэ адно спартыўнае спаборніцтва пройдзе ў Гомелі - гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Жамчужына Палессе-2" (г. Мазыр) - "Камунальнік-ГрДУ-2". Пачатак у 17.00. А 19 снежня там жа нашыя спартсменкі сустрэнуцца з камандай «Надзея» (г. Гомель). Пачатак у 13.00.
У аўторак 21 снежня па вуліцы Гагарына 18/1 у Гродне адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "Гродна 93-ГрДУ" - "ЦАР Вікторыя" (Брэст). Пачатак а 17.30.
Прыходзьце падтрымаць нашых спартсменаў!