Сустрэчы прайшлі ў анлайн-фармаце 16 і 17 снежня.
У мэтах падбору кадраў сярод выпускнікоў устаноў адукацыі бюджэтнай і платнай форм навучання (у першую чаргу жыхароў Гродзенскай вобласці) і забеспячэння іх першым працоўным месцам Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць конкурсны адбор кандыдатаў для паступлення на службу ў мытню.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы Сяргей Мазырка і начальнік аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Ілона Хамко.
У час сустрэчы студэнты даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні, ролі мытных органаў у забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы. Прадстаўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні расказалі аб парадку працаўладкавання, спецыфіцы работы ў мытных органах, традыцыях і карпаратыўнай культуры.
У рамках мерапрыемства студэнты атрымалі адказы наконт умоў паспяховага развіцця кар'ернага росту ў мытных органах. Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць адказных адносін і да вучобы, і да мытнай службы.
Жадаючым працаўладкавацца ў Гродзенскую рэгіянальную мытню неабходна звязацца па тэлефоне з аддзелам кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі мытні і даслаць сваё рэзюмэ па прыкладзенай форме на электронны адрас мытні (e-mail: grt@customs.gov.by).
Кантактныя тэлефоны: 8(0152)798011 - начальнік ОК і ПП Хомка Ілона Міхайлаўна, 8(0152)798083 - галоўны інспектар АК і ПП Мулярчык Наталля Іосіфаўна.