Мерапрыемствы Дэкады прававых ведаў былі прымеркаваны да аднаго са значных у гісторыі міжнароднага права падзей - прыняццю ў 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
Арганізатарам мерапрыемстваў выступіў юрыдычны факультэт. У фінале інтэлектуальнай гульні "Правы чалавека" сышліся пяць каманд, якія прадставілі факультэты ўніверсітэта і ДУА "Ліцэй №1 горада Гродна". Дыплом ІІІ ступені ўручылі камандзе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца заняла каманда "Ліцэісты". Пераможцам інтэлектуальнай гульні "Правы чалавека" сталі студэнты юрыдычнага факультэта.