Да ўдзелу ў алімпіядзе па фізіцы запрашаюцца навучэнцы 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Алімпіяда пройдзе ў два этапы: першы этап, завочны, будзе праводзіцца ў перыяд з 3 па 31 студзеня 2022 года. Другі, вочны этап для пераможцаў адбудзецца 1 красавіка 2022 года з 10.00 да 13.00 на базе фізіка-тэхнічнага факультэта (вул. Урублеўскага, 33, аўд. 204).
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы рэгістрацыйную форму ўдзельніка.
Усім удзельнікам, якія зарэгістраваліся, на электронны адрас будуць накіравана спасылка, якая прадастаўляе доступ да задання. Удзел у алімпіядзе бясплатны. Працоўная мова - руская.
Па выніках удзелу ў алімпіядзе ўручаюцца дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўсім удзельнікам. Лаўрэаты алімпіяды, залічаныя ў 2022 годзе ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы для атрымання адукацыі ў вочнай (дзённай) форме за кошт сродкаў бюджэту (пры ўмове, што яны не атрымліваюць даплату (узнагароджанне) па праграмах лаяльнасці "На вяршыні Алімпу - 50") «На вяршыні Алімпу - 30», у рамках праграмы лаяльнасці «Разам да новых вяршыняў» будуць атрымліваць штомесячную заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 30% на працягу першага семестра 2022/2023 навучальнага года.
Усе пытанні па працэдуры рэгістрацыі і ўдзелу ў алімпіядзе можна задаць па тэлефоне (80152) 39-86-53, Боцька Святлане Уладзіміраўне, альбо накіраваць паведамленне на адрасumk.ftf@gmail.com.
Інфармацыя аб ходзе правядзення алімпіяды будзе даступная на сайце фізіка-тэхнічнага факультэта.
Алімпіяда праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і развіцця цікавасці да вывучэння фізікі.