Па добрай традыцыі напярэдадні Новага года Ірына Фёдараўна адправілася ва ўніверсітэцкія інтэрнаты, каб павіншаваць студэнтаў.
У госці да студэнтаў рэктар прыехала не адна, кампанію ёй склалі Дзядуля Мароз і Снягурачка. Яны падарылі рабятам не толькі цёплыя віншаванні, але і салодкія падарункі.
- Хтосьці з вас застаўся ў інтэрнаце, таму што прыкіпеў душой да сяброў і хоча шумна сустрэць Новы год, а хтосьці знаходзіцца ад дома вельмі далёка і не мае магчымасці паехаць. Але, незалежна ад прычыны, кожнаму з вас жадаю выканання задуманага, моцнага здароўя і выдатнага настрою, - павіншавала рабят рэктар.
Студэнты, у сваю чаргу, таксама выказалі Ірыне Фёдараўне цёплыя словы падзякі і адзначылі, што сапраўды адчуваюць сябе як дома - душэўна, цёпла і ўтульна, як і павінна быць у навагоднія святы.