Клуб "LargoVita" Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у штогадовым рэспубліканскім форуме РГА "БелАЮ" Зімовы Універсітэт клубаў ЮНЕСКА-2021 у горадзе Слуцку.
У мерапрыемствах зімовага ўніверсітэта-2021 прынялі ўдзел больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак і педагогаў з 45 клубаў ЮНЕСКА, якія прадстаўляюць усе рэгіёны рэспублікі. На працягу трох дзён удзельнікі форуму наведалі шэраг адукацыйных мерапрыемстваў па асноўных напрамках дзейнасці клубаў ЮНЕСКА. Асобным блокам праграмы стала падвядзенне вынікаў праекта "З гульнёй праз стагоддзі!".
Члены клубаў ЮНЕСКА з 12 гарадоў Беларусі правялі з удзельнікамі форуму ігравую праграму, заснаваную на беларускіх народных гульнях. Клуб каледжа стаў актыўным удзельнікам сустрэчы, выступіў з прэзентацыяй «LargoVita», а таксама прыняў удзел у планаванні працы клубаў ЮНЕСКА і Сакратарыята на 2022 год і распрацоўкай праграмы на ЗУКЮ-2022.