Купалавец у складзе зборнай Беларусі U18 прыняў удзел у XV зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі.
Зборная каманды па хакеі Рэспублікі Беларусь U18, у склад якой уваходзіць студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Іван Юхневіч, заваявала серабро ў XV зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Фінляндыі!
Сапернікамі каманды сталі зборныя з Расіі, Фінляндыі, Латвіі, Чэхіі.
Хлопцы здолелі паказаць выдатную гульню ў барацьбе з топ-супернікамі, уступіўшы толькі зборнай Фінляндыі. Менавіта з гэтымі камандамі нашай зборнай у красавіку 2022 трэба будзе змагацца на Чэмпіянаце свету.
29 снежня 2021 года ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ў зале Алімпійскай славы прайшла цырымонія ўшанавання зборнай Беларусі U18. З «срэбрам» хлопцаў павіншавалі члены выканкама НАК, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, а таксама кіраўніцтва ФХБ.
У пачатку 2022 года Івану Юхневічу будзе прысвоена званне "Майстар спорту".