Завяршыла сваю працу "Зімовая школа юнага гісторыка", якая праходзіла на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў перыяд школьных. У рабоце школы прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
Удзельнікі школы пабывалі ў Аддзеле рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, дзе пазнаёміліся з гісторыяй фарміравання кніжнага фонду музея, асаблівасцямі працэсаў вырабу паперы і кнігадрукавання, атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць рэдкія экземпляры кніг XVI-XVIII стагоддзяў. Рабяты таксама наведалі мастацкую выставу «Зімавое сонцастаянне – зімовы сонцаварот», прадстаўленую ў Сенатарскай зале Новага замка.
У рамках археалагічнага майстар-класа пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргея Піваварчыка і старшага выкладчыка кафедры Аляксандра Гаршкова старшакласнікі больш даведаліся аб рабоце археалагічных лабараторый, вывучылі фрагменты старажытнага посуду, навучыліся вызначаць керамічныя матэрыялы.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Амелька правёў занятак, прысвечаны генеалогіі: пошуку генеалагічнай інфармацыі, метадам працы, складанню генеалагічных табліц.
Сяргей Піваварчык адзначыў, што заняткі ў "Зімовай школе юнага гісторыка" далі магчымасць старшакласнікам глыбей пагрузіцца ў захапляльны свет гісторыі, даведацца шмат новага аб прафесіях гісторыка і археолага, прасякнуцца крэатыўнай атмасферай факультэта гісторыі камунікацыі і турызму. Сяргей Аркадзьевіч выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з удзельнікамі школы, запрасіў дзяцей наведаць "Дзень адчыненых дзвярэй ФІКіТ-2022", "Вясновую школу гісторыі" і іншыя цікавыя мерапрыемствы для школьнікаў.