Спаборніцтвы пройдуць на спартыўных пляцоўках універсітэта з 17 па 28 студзеня ў рамках Спартакіяды "Разам, дружна, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця!".
У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя каманды факультэтаў, іншых структурных падраздзяленняў, сфарміраваных з ліку работнікаў універсітэта. У праграме спаборніцтваў бадмінтон, баскетбол, валейбол, дартс, міні-футбол, настольны тэніс, шахматы, шашкі. Для таго, каб запісацца для ўдзелу ў Спартакіядзе, трэба звярнуцца ў спартыўны клуб універсітэта па тэлефоне 75-34-50.
Праграма спаборніцтваў у рамках правядзення Спартакіяды "Разам, дружна, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця!" сярод працаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы з 17 па 28 студзеня
№ п/п | Від спаборніцтваў | Дата і час правядзення | Месца правядзення |
1. | Настольны тэніс | 18 студзеня 14:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
2. | Валейбол | 19 студзеня 14:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
3. | Шахматы | 20 студзеня 14:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
4. | Шашкі | 21 студзеня 14:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
5. | Дартс | 25 студзеня 15:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
6. | Баскетбол | 26 студзеня 14:00 | Спартыўная зала вул. Ажэшкі, 22 |
7. | Бадмінтон | 27 студзеня 14.00 | Спартыўная зала № 2 вул. Захарава, 32 |
8. | Міні-футбол | 28 студзеня 14.00 | Спартыўная зала № 2 вул. Захарава, 32 |