У гомельскім Палацы лёгкай атлетыкі прайшлі Рэспубліканскія студэнцкія гульні ў памяшканні па лёгкай атлетыцы. Студэнты факультэта фізічнай культуры заваявалі 8 медалёў.
«Срэбра» ў мнагабор'і ўзялі Шарлота Паэглітэ і Арцём Чарвякоўскі. Таксама другія месцы занялі: Аляксандр Галаўніцкі ў бегу на 800 метраў, Сяргей Дзямбіцкі ў трайным скачку, Тамашэвіч Алег у штурханні ядра. Бронзавы медаль заваявала Валянціна Чымбар у бегу на 400 метраў.
Упершыню на студэнцкіх гульнях праведзены эстафетны бег на 4х400 метраў (мікс). "Срэбра" і "бронзу" ўзялі нашы квартэты. Першая каманда: Алеся Мышкевіч, Валянціна Чымбар, Арцём Чамбровіч, Аляксандр Галаўніцкі.
Другая каманда: Дыяна Расенік, Маргарыта Бортнікава, Сямён Скалыга, Міхаіл Машай.
Прадстаўнікі каманды: дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Алена Стасюкевіч.