З 5 лютага на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачынае працу «Школа юнага філолага» па нямецкай мове. Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 11 класаў. Заняткі будуць праходзіць з 10.00 да 12.00 у навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22 у аўдыторыі 337.
Кантактная асоба: старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Наталля Андрэйчык.
Тэл.: +375(29) 7857871
ПРАГРАМА ШКОЛЫ «ЮНАГА ФІЛОЛАГА»
(НЯМЕЦКАЯ МОВА)
№ п/п | Дата занятку | Тэма занятку | Выкладчык |
1. | 05.02.2022 | Назоўнік. Скланенне назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Андрэйчык, Н.І., старшы выкладчык |
2. | 12.02.2022 | Артыкль. Скланенне і ўжыванне вызначанага і нявызначанага артыкляў. Выпадкі адсутнасці артыкля. Выкананне тэставых заданняў па тэме | Mецеж О.А., старшы выкладчык |
3. | 19.02.2022 | Займеннік. Асабовыя займеннікі. Прыналежныя займеннікі. Нявызначана-асабовы займеннік man. Указальныя займеннікі. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Міленкевіч Н.І., старшы выкладчык |
4. | 26.02.2022 | Прыметнік. Скланенне прыметнікаў. Субстантываваныя прыметнікі. Ступені параўнання прыметнікаў. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Скарабагатая, Т.І., дацэнт |
5 | 12.03.2022 | Дзеяслоў. Мадальныя дзеясловы. Спражэнне і ўжыванне мадальных дзеясловаў. Інфінітыў. Ужыванне інфінітыва і інфінітыўных груп. Упраўленне дзеясловаў. Займеннікавыя прыслоўі. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Змітрукевіч А.А, старшы выкладчык |
6. | 19.03.2022 | Дзеяслоў. Утварэнне і ўжыванне часовых форм незалежнага стану. Выкананне тэставых заданняў па тэме. Залежны стан: утварэнне і ўжыванне часовых форм пасіву. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Якуценак Н.І., выкладчык |
7. | 26.03.2022 | Прыназоўнік. Прыназоўнікі, якія патрабуюць давальнага склону. Прыназоўнікі, якія патрабуюць роднага склону. Прыназоўнікі, якія патрабуюць вінавальнага склону. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Саліта, Ж.Я., старшы выкладчык |
8. | 02.04. 2022 | Сінтаксіс. Сінтаксіс. Просты сказ. Парадак слоў у апавядальным, запытальным, загадным сказах. Складаназлучаны сказ. Выкананне тэставых заданняў па тэме | Масленікава, С.С., дацэнт |
9. | 09.04. 2022 | Сінтаксіс. Складаназлучаны сказ. Складаназалежны сказ. Парадак слоў у даданых сказе. Віды даданых сказаў. Выкананне тэставых заданняў па тэме. | Джух, Е.Н., старшы выкладчык |