Мінулыя выхадныя выдаліся для спартсменаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы плённымі!
5 лютага ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава, 32 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд. На поле выйшлі ў групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" і "СДЮШАР" (Мінск). Нашы валейбалісткі ва ўпартым матчы атрымалі перамогу з лікам 3:2. У гэты ж дзень у Мінску прайшла гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "Сталіца-Юні" (Мінск) і "ГрДУ імя Янкі Купалы". Наша каманда згуляла ў нічыю 4:4.
6 лютага года ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава,32 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболу сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" - "РГУАР 2006" (Мінск). Каманда нашага ўніверсітэта атрымала перамогу з лікам 3:2.