Па выніках мінулага навучальнага года стыпендыятам стаў навучэнец Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Ілля Харук.
Юнак атрымаў адпаведнае сведчанне стыпендыята Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Ілля ўдзельнік шматлікіх прафсаюзных акцый і мерапрыемстваў, валанцёр, актывіст, адказна ставіцца да вучобы і даручэнняў. У маладога чалавека яшчэ шмат планаў і ідэй на будучыню, і матэрыяльнае стымуляванне з боку галіновага прафсаюза стане добрай падтрымкай у пачынаннях.