Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя Купалаўцаў выказалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка і начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Паўлаў.