Сёлета супрацоўнікі і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта пазнаёмяцца з інавацыйнай стратэгіяй развіцця ўніверсітэта і асновамі менеджменту.
Прадметам абмеркавання ўдзельнікаў Школы кіраўніка стане інавацыйная дзейнасць ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама вынікі і перспектывы інавацыйнага развіцця асноўных працэсаў універсітэта.
Майстар-класы, аўкцыёны ідэй, трэнінгі, рашэнне сітуацыйных задач, дыстанцыйныя праграмы - усе заняткі ў Школе кіраўніка маюць арганізацыйна-дзейнасны і праектны характар, які прадугледжвае распрацоўку кожным удзельнікам школы ўласнага прадукта.
Перспектыўныя маладыя работнікі ўніверсітэта не толькі атрымаюць веды на семінарах і трэнінгах ад вопытных кіраўнікоў і спецыялістаў па hr-менеджменце, але і набудуць вопыт кіравання, выступаючы дублёрамі кіраўнікоў. Прадугледжана сацыяльна-псіхалагічная праграма падрыхтоўкі ўдзельнікаў школы - ад дыягностыкі кіраўніцкіх якасцей і экспертнай ацэнкі дзейнасці ўдзельніка да фарміравання "кіраўніцкай пазіцыі" і складання індывідуальнай праграмы самаменеджменту. Гэтаму ў немалой ступені будзе садзейнічаць тэхналогія коучінга – індывідуальнага кансультавання будучых кіраўнікоў з мэтай развіцця ўнутраных рэзерваў паспяховай дзейнасці, набыцця веры ў свае кіраўнічыя здольнасці, фарміравання новых поглядаў на звыклыя сітуацыі, самастойнага прыняцця рашэнняў.
Навучанне ў Школе кіраўніка будзе праходзіць па 4 модулях. Гэта "Асновы адукацыйнага менеджменту", "Сістэма менеджменту ГрДУ імя Янкі Купалы", "Упраўленне інавацыямі ў ГрДУ імя Янкі Купалы", "Нацыянальныя і міжнародныя тэндэнцыі развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі". Завершыцца вывучэнне навучальных модуляў выніковым заняткам па тэме: "Экспертыза і праектаванне дакументаў сістэмы кіравання ва ўніверсітэце". Навучанне працягнецца да кастрычніка 2023 года, а ў лістападзе пройдзе выніковая атэстацыя ўдзельнікаў школы.