У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у інтэрнатах універсітэта адбылася акцыя «STOP-НАРКОТЫК!»
«STOP-НАРКОТЫК!» - пад такой назвай 1-2 сакавіка ў нашым універсітэце сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба правяла акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі, і прыцягненне ўвагі грамадскасці да дадзенай праблемы.
Падчас акцыі студэнты-купалаўцы атрымалі інфармацыйныя буклеты "Дзесяць важкіх прычын, сказаць НЕ наркотыкам" і змаглі пакінуць свае галасы "супраць" наркотыкаў на інтэрактыўным плакаце.
Таксама факультэты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Напрыклад, факультэт фізічнай культуры зрабіў серыю пастоў у Instagram, якія матывуюць клапаціцца аб сваім здароўі і сказаць наркотыкам "не".