У рэспубліканскім фінале Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляе студэнтка 3 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава.
Разам з ёй у Мінск адправілася група падтрымкі з ліку купалаўцаў-актывістаў. Але кожны можа патрымаць нашу фіналістку, аддаўшы голас за Лізавету Дазорцаву ў галасаванні за званне "Студэнт года ONLINE", якое праходзіць у афіцыйных акаўнтах БРСМ ва "УКантакце", студэнцкіх праектаў БРСМ у Instagram і месэнджэры БРСМ: live у Telegram. Пераможца будзе вызначаны па сумарнай колькасці галасоў у кожнай сацыяльнай сетцы. Галасаванне закрыецца сёння а 15-й гадзіне. Падтрымаем Лізавету! Усе спасылкі ніжэй!
Вконтакте https://vk.cc/cbukpx
Instagram https://vk.cc/cbvhfc
Telegram https://vk.cc/cbvk2B и https://vk.cc/cbvks7
Фінал рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2021" аб'яднаў пад слоганам "Каманда мары" чатырнаццаць лепшых студэнтаў краіны. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымліваюць вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, маюць сярэдні бал паспяховасці па выніках апошніх двух семестраў не менш за 8, а таксама вядуць навуковае, творчае і спартыўнае жыццё.
У фінале ўдзельнікам трэба будзе паспаборнічаць у конкурсе аратарскага майстэрства, які цесна звязаны з агульнай канцэпцыяй фіналу, яго тэматыка - "Мая звышзадача і звышмісія". Самым відовішчным абяцае стаць творчы конкурс. Сёлета ён сабраў смелы і крэатыўны склад - ад стэндапаў да гістарычных маналогаў, паведамляе БелТА.