Дзеючы прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на пасяджэнні верхняй палаты парламента заявіў, што прыйшоў час уступіць дарогу маладым. Таму ў краіне прызначаны пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца 12 сакавіка.
Удзел у выбарах - каштоўнае права кожнага грамадзяніна, таму магчымасць зрабіць гэта павінна быць у кожнага. Для таго, каб даць выканаць грамадзянскі абавязак замежным студэнтам, на юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта адкрыты пункт датэрміновага галасавання, дзе таксама могуць прагаласаваць студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага агарнага ўніверсітэта.
За працэдурай датэрміновага галасавання назіраюць прадстаўнікі пасольства Туркменістана ў Беларусі.