29 і 30 сакавіка 2022 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце сучасных глабальных выклікаў", якая прысвечана разгляду шырокага кола пытанняў забеспячэння нацыянальных інтарэсаў і нацыянальнай бяспекі краіны ў кантэксце сучасных выклікаў і пагроз, а таксама абмеркаванню і выпрацоўцы новых і эфектыўных падыходаў да яе забеспячэння ў эпоху геапалітычнай нестабільнасці і турбулентнасці.
У рамках падрыхтоўкі да правядзення канферэнцыі быў арганізаваны аднайменны семінар-нарада, дзе былі абазначаны праблемнае поле і асноўныя вектары работы гэтай канферэнцыі. Пытанні нацыянальнай бяспекі, несумненна, заўсёды асноватворныя і актуальныя, падкрэсліла тады рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кіутрка.
Работа канферэнцыі будзе ажыццяўляцца ў наступных напрамках: метадалогія і сучасныя падыходы ў забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў і бяспекі Рэспублікі Беларусь; роля сістэмы адукацыі ў рэалізацыі канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дзяржавы; рэгіяналізацыя як ключавы фактар забеспячэння нацыянальнай бяспекі; новыя рызыкі і пагрозы нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, тэхналогіі штучнага інтэлекту; гістарычная бяспека як фундамент дзяржаўнасці; біялагічная бяспека і здароўе нацыі; гібрыдныя тэхналогіі кіравання і маніпуляцый сучаснай моладдзю.
Прыняць удзел у канферэнцыі можна як у анлайн, так і ў афлайн фармаце, наведаўшы працу асноўных секцый і пленарнага пасяджэння.
Рабочыя мовы: руская, беларуская.
Адрас аргкамітэта: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, навукова-даследчая часць ГрДУ імя Янкі Купалы, каб. 403. E-mail: conf2022@grsu.by
Кантактныя тэлефоны аргкамітэта: Тэл. +375 (152) 397382 (Глазеў Антон Анатольевіч). Тэл. +375 (152) 680617 (Ігнатоўскі Міхаіл Іванавіч).
Больш падрабязную інфармацыю можна даваедацца ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў канферэнцыі!