EBSCO запрашае на чарговую серыю вэбінараў, якія праходзяць у сакавіку. Усе вэбінары бясплатныя і праводзяцца на рускай мове. Працягласць кожнага складае каля гадзіны. Анонс бліжэйшых лекцый глядзіце ніжэй!
Абярыце якое зацікавіла вас мерапрыемства і прайдзіце па спасылцы для рэгістрацыі. Пасля гэтага вам на пошту прыйдзе ліст-запрашэнне са спасылкай на вэбінар. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
21 сакавіка ў 10.00 адбудзецца вебінар «База даных па сельскай гаспадарцы CAB Abstracts with Full Text®. Як шукаць і як выкарыстоўваць у навуковай і адукацыйнай дзейнасці». Падчас гэтага практычнага занятку мы разгледзім змест базы даных па сельскай гаспадарцы і сумежных дысцыплінах CAB Abstracts with Full Text®, вы даведаецеся пра базавы і пашыраны пошук, пра тое, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры рабоце з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметны рубрыкатар, як праверыць наяўнасць часопіса на платформе і наладзіць апавяшчэнні аб з'яўленні новых выпускаў.
Рэгістрацыя
21 сакавіка ў 15.00 пройдзе занятак “Мультыдысцыплінарная база даных Academic Search Ultimate®. Пошук інфармацыі для навуковых даследаванняў і адукацыі». Падчас гэтага практычнага занятку вы даведаецеся пра самую поўную версію мультыдысцыплінарнай базы дадзеных Academic Search Ultimate®, якія часопісы ад якіх выдавецтваў уваходзяць у яе, пра базавы і пашыраны пошук, пра тое, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры працы з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметныя рубрыкатары, як праверыць наяўнасць часопіса на платформе і наладзіць апавяшчэнні аб з'яўленні новых выпускаў.
Рэгістрацыя
22 сакавіка 13.00 адбудзецца вэбінар "Пошук інфармацыі ў базах даных па медыцыне на платформе EBSCOhost®". Падчас гэтага практычнага занятку вы даведаецеся аб базавым і пашыраным пошуку ў базах даных па медыцыне, пра тое, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры рабоце з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметныя рубрыкатары, падрабязна спынімся на рубрыкатары MeSH у базе даных Medline , як праверыць наяўнасць часопіса на платформе і наладзіць апавяшчэння аб з'яўленні новых выпускаў.
Рэгістрацыя
23 сакавіка ў 13.00 пройдзе вэбінар EBSCO Discovery Service VS Google Scholar - параўнанне пошукавых магчымасцяў. Перавага выкарыстання EBSCO Discovery Service™ пры падрыхтоўцы навуковай публікацыі». Падчас гэтага практычнага занятку вы даведаецеся аб пошукавым механізме EBSCO Discovery Service. Мы разгледзім, як з аднаго пошукавага акна можна праводзіць пошук па ўсіх рэсурсах, даступных у вашай арганізацыі, прымяняць абмежавальнікі і пашыральнікі і параўнаем пошук праз EBSCO Discovery Service и Google Scholar.
Рэгістрацыя
24 сакавіка ў 13.00 пройдзе занятак "Электронныя рэсурсы EBSCO як інструменты для падрыхтоўкі артыкулаў сусветнага ўзроўню". Падчас дадзенага вэбінара вы даведаецеся аб тым, як з дапамогай платформы EBSCOhost можна падабраць часопіс для публікацыі, на практыцы мы паглядзім, дзе і як атрымаць інфармацыю, неабходную пры падрыхтоўцы артыкула, а таксама на прыкладзе артыкулаў на платформе EBSCOhost разгледзім асноўныя патрабаванні да афармлення вашай публікацыі.
Рэгістрацыя