Рабочыя мовы канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў: беларуская, руская, англійская. Удзел у навуковай падзеі можна будзе прыняць як анлайн, так і афлайн, а таксама завочна.
Для гэтага неабходна даслаць да 10 красавіка на электронны адрас konf.stud.lf@grsu.by адсканаваную заяўку на ўдзел у канферэнцыі, электронны варыянт навуковага артыкула і адсканаваны водгук навуковага кіраўніка, у якім змяшчаецца рэкамендацыя матэрыялаў да ўключэння ў праграму канферэнцыі, публікацыі.
Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства". Больш падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі і ўзор заяўкі можна знайсці ў інфармацыйным лісце (па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства". Больш падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі і ўзор заяўкі можна знайсці ў інфармацыйным лісце).