У ходзе пасяджэння студэнтам расказалі аб змесце, формах і метадах работы студэнтаў-куратараў, пазнаёмілі з работай Школы прававой асветы. Досведам працы ў якасці студэнтаў-куратараў падзяліліся студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Марыя Бурсевіч і студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксей Ларын.
Серыя семінараў для куратараў студэнцкіх груп у рамках "Школы куратара" закліканы павысіць якасць і эфектыўнасць метадычнага і арганізацыйнага складальнікаў выхаваўчай работы са студэнтамі ўніверсітэта шляхам удасканалення прафесійнай педагагічнай кампетэнтнасці куратараў.
Куратарская дзейнасць выступае сістэмаўтваральным элементам выхаваўчай сістэмы, які садзейнічае павышэнню яе рэзультатыўнасці.