У праграме мерапрыемстваў - сустрэча з кіраўніцтвам факультэта, выкладчыкамі і студэнтамі, экскурсія па факультэце і псіхолага-кансультатыўным цэнтры "Адкрыццё", займальныя майстар-класы!
Знаёмства з факультэтам псіхалогіі адбудзецца ў рамках Дзён абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта, якія праходзяць на вясновых канікулах з 28 сакавіка па 2 красавіка. Усю інфармацыю можна даведацца па спасылцы.
У школьнікаў і іх бацькоў будзе магчымасць падрабязна пазнаёміцца з жыццём факультэта, спецыяльнасцямі і на свае вочы ўбачыць працу выкладчыкаў факультэта. Больш падрабязную інфармацыю і расклад Дня адчыненых дзвярэй можна пазнаць тут.
Абітурыентаў чакаюць 31 сакавіка ў 10.00 па адрасе: вуліца Гаспадарчая, 23, аўдыторыя 304.
Кантактная асоба - Панін Роберт Анатольевіч, старшы выкладчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, каардынатар па прафарыентацыйнай і маркетынгавай дзейнасці.
Тэлефоны: +375 29 280-53-60, 44-69-08.