VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных, аспірантаў і магістрантаў "Абарона працоўных правоў грамадзян" пройдзе 27 красавіка. Канферэнцыя праводзіцца сумесна з Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй і пачне працаваць у 13.30.
Навукоўцы прымуць удзел у навуковай падзеі з выкарыстаннем сістэмы відэаканферэнцсувязі. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць індывідуальныя і калектыўныя працоўныя спрэчкі і іх вырашэнне ў судзе; асаблівасці працоўных правоў грамадзян, якія ажыццяўляюць працу ў дыстанцыйнай форме; медыяцыю ў працоўных адносінах; асаблівасці разгляду судамі спраў аб аднаўленні на працы; прызнанне забастоўкі несапраўднай; адмену дысцыплінарнага спагнання ў судовым парадку; асаблівасці кампенсацыі ўрону, прычыненага наймальніку або работніку пры выкананні працоўных абавязкаў у судовым парадку; грамадзянска-прававую адказнасць кіраўніка прадпрыемства; адказнасць работнікаў за разгалашэнне камерцыйнай таямніцы арганізацыі; абарону пракурорам працоўных правоў; замежны вопыт абароны працоўных правоў.
Мадэратар з беларускага боку - загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Мартыненка. З расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага працэсу ФДБОУ ВА "Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія", Аксана Ісаенкава.
Кантактны тэлефон/факс 8 (0152) 39 86 06. сivil-grodno@list.ru (Рэспубліка Беларусь). 8 (8452)2991 08, oisaenkova@mаil.ru (Расійская Федэрацыя)