З 28 сакавіка па 1 красавіка 2022 года праходзіць заключны тур рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Гродзенскі рэгіён прымае ўдзельнікаў алімпіяд па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і астраноміі.
У рамках абласнога адукацыйнага кластара практычны тур алімпіяды па інфарматыцы праходзіць на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Больш за сотню школьнікаў, якія прадэманстравалі выдатныя вынікі на папярэдніх этапах рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, сабраліся ў новым будынку Навукова-тэхналагічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта, каб пазмагацца за перамогу.
28 сакавіка адбыўся тэставы тур алімпіяды. Дзеці прыбылі ў тэхнапарк, каб асвоіцца на новым месцы, пераканацца, што ўсе патрэбныя праграмы працуюць. А 29 і 30 сакавіка школьнікі ўступяць у сапраўдную інтэлектуальную схватку ў сценах Купалаўскага Тэхнапарка.
Закрыццё і падвядзенне вынікаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы запланавана на 31 сакавіка.