Міжнародная навуковая інтэрнет-канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў пройдзе ўжо трэці раз і збярэ найбольш цікавыя даклады ў галіне крымінальнага права.
Навуковыя работы прымаюцца па трох напрамках: актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах, развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэнні, крыміналогія ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў.
Да 10 мая па адрасе sbornikkrim@mail.ru прымаюцца заяўкі на ўдзел у канферэнцыі, а таксама электронныя версіі артыкулаў і сканаваныя копіі падпісаных навуковымі кіраўнікамі водгукаў з рэкамендацыямі аб уключэнні матэрыялаў у зборнік навуковых артыкулаў.
Арганізатары навуковай падзеі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі "Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі "Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г.Р. Дзяржавіна", Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт.
Кантактную інфармацыю і падрабязнасці навуковай падзеі можна даведацца ў інфармацыйным лісце.