У рамках хакатона запланавана прэзентацыя новага напрамку спецыяльнасці «Журналістыка (вэб-журналістыка)».
Ужо заўтра, 14 красавіка, фіналісты IV Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫАСФЕРА-2022" сустрэнуцца ў Купалаўскім універсітэце. Больш за 100 крэатыўных хлопчыкаў і дзяўчынак збяруцца на фестывалі, які прымеркаваны да Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму фестывалю.
Усіх фіналістаў запрашаюць на хакатон “ВЕБ. Мой свет. Мая прафесія". Хакатон арганізуе кафедра журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта, які ў 2022 годзе аб'явіў набор на новы напрамак спецыяльнасці «Журналістыка (вэб-журналістыка)».
Традыцыйны фармат майстар-класаў, які ўжо добра знаёмы пастаянным удзельнікам фестывалю, у 2022 годзе заменены на фармат праектнай работы пад кіраўніцтвам цьютараў. Раздзяліўшыся на каманды, удзельнікі атрымаюць брыф, над выкананнем якога будуць працаваць 5 гадзін. Хто хутчэй і лепш зладзіцца з пастаўленай задачай? Даведаемся ўжо 15 красавіка на цырымоніі ўзнагароджання фіналістаў IV Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫАСФЕРА-2022".