19-20 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе IV Студэнцкі навуковы форум "FIKIT_SCIENCE".
У рамках навуковай падзеі адбудзецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, дзе будуць прадстаўлены навуковыя даклады больш як 150 навучэнцаў сярэдніх школ Гродна, студэнтаў, магістрантаў розных курсаў і спецыяльнасцей Купалаўскага ўніверсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае:
- актуальныя пытанні гісторыі Беларусі і міжнародных адносін;
- сучасныя праблемы захавання і развіцця гістарычнай памяці беларускага народа;
- актуальныя напрамкі сацыялагічных даследаванняў;
- медыякультура і медыяадукацыя, журналістыка, рэклама і сувязі з грамадскасцю;
- актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця індустрыі турызму і гасціннасці, лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі.
Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прадставіць праекты студэнцкіх навуковых гурткоў, а члены студэнцкага самакіравання правядуць віктарыну “Мой народ – мой гонар”, прысвечаную Году гістарычнай памяці.
Урачыстае адкрыццё студэнцкага навуковага форуму адбудзецца а 10-й гадзіне ў навучальным корпусе па вуліцы Кастрычніцкая,5, аўдыторыя 110.