Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 11 мая 2022 года.
Вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана выкладчыку цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін ваеннага факультэта Аляксандру Хаванскаму. Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Наталлі Івашчанка. Дацэнту кафедры англійскай філалогіі Таццяне Фундатар прысвоена вучонае званне дацэнта.