Алімпіяда па фізіцы ў Купалаўскім універсітэце аб'яднала "фізічныя" розумы фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а таксама факультэта эканомікі і кіравання.
Алімпіяда праводзілася ў два этапы. Адборачны тур праходзіў з 2 па 12 мая. Потым 16 мая адбыўся фінальны вочны тур для пераможцаў адборачнага туру на базе фізіка-тэхнічнага факультэта.
Пераможцам алімпіяды па фізіцы стаў Раманоўскі Яўген, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта. Дыпломы ІІ ступені атрымалі Арловіч Уладзіслаў, студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і Горбач Арцём, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта.
Уладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені сталі Лешчык Міхаіл і Пералайка Арсеній, студэнты 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, а таксама Жук Кірыл, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта.
Віншуем пераможцаў і зычым ім далейшых поспехаў!